Сегодня 29 апреля, понедельник ГлавнаяНовостиО проектеЛичный кабинетПомощьКонтакты Сделать стартовойКарта сайтаНаписать администрации
Поиск по сайту
 
Ваше мнение
Какой рейтинг вас больше интересует?
 
 
 
 
 
Проголосовало: 7272
Кнопка
BlogRider.ru - Каталог блогов Рунета
получить код
суховей из петербурга
суховей из петербурга
Голосов: 1
Адрес блога: http://d-su.livejournal.com/
Добавлен: 2007-11-29 11:28:13 блограйдером Lurk
 

хро бы: статья на "новой европе"

2013-01-14 21:48:58 (читать в оригинале)

4 студзеня ў Кнігарні "ЛогвінаЎ" адбылося чытанне вершаў у фармаце фэста "АВАНТ-ЛЕФТ".

Па словах арганізатара Дар'і Сухавей, фэст атрымаў назву "АВАНТ-ЛЕФТ", таму што пачатак знаходзіцца лявей Масквы, лявей якіх-та паэтычных традыцый, якія сфармаваліся ў розных краінах. Фэст праходзіць 3-ці раз. Дэбют адбыўся ў студзене 2011 па маршруце: Масква-Разань-Царскае сяло (прыгарад Пецярбурга)- С. Пецярбург- Гатчына. Другі раз фэст праходзіў у сярэдзіне 2012 г. па маршруце Вялікі Ноўгарад- Цвер- Ніжні Ноўгарад- Вятка- Екацярынбург- Казань- Масква-Калінінград абласны- С. Пецярбург. На ім выступілі 91 паэт, цягнуўся гэты фэст 9 дзён.
Наш "АВАНТ" адбыўся па маршруце С.Пецярбург-Вільня-Рыга-Менск-Кіеў- Харкаў-Масква і імкнуўся аб'яднаць тыя паэтычныя павевы, імёны, твары, якія найбольш яскрава прадстаўляюць гэтыя гарады.
З самага першага "Аванта" пачало дзейнічаць правіла, што ў кожным наступным горадзе чытаюцца вершы, якія чыталі ў папярэдніх гарадах. І Менск не стаў выключэннем. Людзі, якія прыйшлі на вечарыну, пачулі вершы не толькі з наступных гарадоў, але і з мінулых: Пецярбурга (прадстаўляў Валер Земскіх), Вільні (прадстаўляў Андрэй Хадановіч), Рыгі (прадставіла куратарка з расейскага боку- Дар'я Сухавей).
Рэгламент чытанняў складаў прыкладна каля пяці хвілін. Вершы з Вільні і Рыгі былі зачытаны ў перакладзе на беларускую ці на расейскую мовы.
Распачаў фэст Андрэй Адамовіч (г. Менск). Ён зачытаў пераклады з японскай мовы на беларускую японскага сучаснага паэта Кіта Фуджы. За ім працягнула чытанні Дар'я Сухавей. Яна прачытала некалькі вершаў рыжскіх паэтаў. Адзін з іх быў Эрык Найво- ён самы малады ўдзельнік фэста, нарадзіўся ў 1995 годзе і піша свае вершы на расейскай мове. Астатніх паэтаў былі вершы ў перакладзе. Потым запрасілі Віталя Рыжкова. Ён прачытаў тры сваіх верша, адзін з іх называўся "Два скрыпача". Яго стыль чытання нагадваў рэчытатыў з рэп песні. Далей Андрэ Хадановіч чытаў паэтаў з Вільні, а за ім выступіла Кацярына Зыкава. За ёй Валер Земскіх зачытаў вершы паэтаў з С. Пецярбургу. У след за імі выйшаў Зміцер Строцаў. Спачатку ён прачытаў верш Сяргея Берукова (сучасны авангардыст, расейска моўны паэт, які жыве ў Нямеччыне). Зміцер Строцаў вельмі не звычайна чытаў вершы. Яго голас то апускаўся кудысьці ў глыб, то за адно імгненне пераключаўся на спеў, з басу- доўгага і цягучага, пераходзіў на крык. Потым выйшла Кацярына Самігуліна. Яе вершы значна вызначаліся на фоне ўсіх астатніх сваёй брутальнасцю, націскам і жорсткасцю.За ёй выступаў Юрась Саломка (г. Харкаў), Іван Сакалоў(С. Пецярбург) і Юлій Ільюшчанка. Апошні пасвяціў свой выступ тэме тэрора, але не проста тэрора, як абстрактнай з'явы,а тэрора пэўнага, які штодзень робіць беларуская "ўлада" ў стаўленні да сваіх грамадзян.
У пакоі, дзе праходзілі чытанні стаяў стол, на якім ляжалі кнігі і шапка. Кожны жадаючы мог падыходзіць і набываць сам кнігі, паклаўшы грошы ў шапку.
Далей распачаўся куратарскі блок. Яго распачала Дар'я Сухавей. За ёй выступілі Валер Земскіх і Андрэй Хадановіч (суарганізатар з боку Менска). Ён прачытаў некалькі вершаў, адзін з іх называўся "Перадумала" пра ўніверсальныя зімовыя пальчаткі (пальцы абрэзаныя на палову з адкідным кіпцюрком) і зразумела, сам выступоўца быў у іх.
Уражанні "АВАНТ-ЛЕФТ" пакінуў дваякія. З аднаго боку было цудоўна паслухаць Андрэя Хадановіча і Зміцера Строцва, але вершы Кацярына Самігуліны вельмі цяжкі для разумення і пакідалі больш незразумелых пытанняў, чым задавальнення.

Аўтар: Bastian Van Henning
по ссылке - фото того же автора. много. например, такое:

белорусские филологи берут фестиваль на карандаш

Тэги: авант

 


Самый-самый блог
Блогер ЖЖ все стерпит
ЖЖ все стерпит
по сумме баллов (758) в категории «Истории»


Загрузка...Загрузка...
BlogRider.ru не имеет отношения к публикуемым в записях блогов материалам. Все записи
взяты из открытых общедоступных источников и являются собственностью их авторов.